Новости
16 Июля 2012
Валанцёрскі летнік "Спадчына Сапегаў" у Ружанах
Ужо некалькі дзён у Ружанах адбываецца міжнародны валанцёрскі летнік. Каб расчысціць руіны ружанскіх гісторыка-культурных помнікаў, сюды з’ехалася моладзь з самых розных краінаў: Беларусі, Украіны, Чэхіі і Швецыі.
Для маладых людзей была зладжана экскурсія па самых цікавых мясцінах Пружанскай зямлі, музеях, спартыўных комплексах.
17 ліпеня ў музеі Ружанскага палацавага комплекса Сапегаў адбылося ўрачыстае адкрыццё летніка з удзелам Старшыні РГА "БелАЮ" Д. Субцэльнага, дырэктара музея Р. Кнігі, Старшыні ружанскага пасялковага савета Г. Верхавец, айца Аляксандра.
Валанцёры жывуць у будынку былога базыльянскага манастыра.
За прайшоўшыя дні валанцёры здолелі расчысціць ад смецця савецкага перыяду сутарэнні Ружанскага палаца і будынак сінагогі. Праца заўсёды супрваджаецца добрым настроем, цікавымі гульнямі, а таксама жаданнем весела і з карысцю правесці свой час. Летнік - гэта цудоўная магчымасць адкрыць для сябе новыя месцы, новых людзей, мову і культуру іншых народаў.

Летнік арганізаваны РГА "БелАЮ" ў рамках рэспубліканскай праграмы "Замкі Беларусі" пры падтрымцы Пружанскага райвыканкама, музея "Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў", Ружанскага пасялковага савета.
Больше новостей:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
92
93
94
95
96
97
98
99
100
101
102
103
104
105
106
107
108
109
110
111
112
113
114
115
116
117
118
119
120
121
122
123
124
125
126
127
128
129
130
131
132
133
134
135
136
137
138
139
140
141
142
143
144
145
146


Новости





