Новости

16 Июля 2012

Валанцёрскі летнік "Спадчына Сапегаў" у Ружанах

Ужо некалькі дзён у Ружанах адбываецца міжнародны валанцёрскі летнік.  Каб расчысціць руіны ружанскіх гісторыка-культурных помнікаў, сюды з’ехалася моладзь з самых розных краінаў: Беларусі, Украіны, Чэхіі і Швецыі.

Для маладых людзей  была зладжана экскурсія па самых цікавых мясцінах Пружанскай зямлі, музеях, спартыўных комплексах.

17 ліпеня ў музеі Ружанскага палацавага комплекса Сапегаў адбылося ўрачыстае адкрыццё летніка з удзелам Старшыні РГА "БелАЮ" Д. Субцэльнага, дырэктара музея Р. Кнігі, Старшыні ружанскага пасялковага савета Г. Верхавец, айца Аляксандра.

Валанцёры жывуць у будынку былога базыльянскага манастыра.

За прайшоўшыя дні валанцёры здолелі расчысціць ад смецця савецкага перыяду сутарэнні Ружанскага палаца і будынак сінагогі. Праца заўсёды супрваджаецца добрым настроем, цікавымі гульнямі, а таксама жаданнем весела і з карысцю правесці свой час. Летнік - гэта цудоўная магчымасць адкрыць для сябе новыя месцы, новых людзей, мову і культуру іншых народаў. 

Валанцёры летніка "Спадчына Сапегаў" за працай

Летнік арганізаваны РГА "БелАЮ" ў рамках рэспубліканскай праграмы "Замкі Беларусі" пры падтрымцы Пружанскага райвыканкама, музея "Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў", Ружанскага пасялковага савета.


Больше новостей:


EDU-HUB

Как вы проводите лето? (опрос для школьников)
Отдыхаю и ни о чем не думаю
Совмещаю отдых и развитие
Пытаюсь подрабатывать
Моего варианта нет в списке)