Новости
01 Апреля 2014
У Беларуси паспяхова прайшоў Нацыянальны трэнінгавы курс па адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Курс праходзіў у Мінскай вобласці на базе Дзяржаўнай установы "Слуцкі цэнтр краязнаўства". Трэнінгавы курс адбываўся ў межах падпраграмы «Акадэмія клубаў ЮНЕСКА» праграмы «Нефармальная адукацыя» Рэспубліканскага грамадскага аб'яданння «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» за кошт сродкаў Савета Еўропы.
Трэнінгавы курс быў падтрыманы Маладзёжным Дэпартаментам Савета Еўропы ў межах праграмы Нацыянальных навучальных курсаў па адукацыі ў галіне правоў чалавека. Праект зарэгістраваны Дэпартаментам гуманітарнай дзейнасці Ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Трэнінгавы курс праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Слуцкім раённым выканаўчым камітэтам.
Да ўдзелу ў трэнігавым курсе былі запрошаны 25 беларускіх спецыялістаў, якія працуюць ці плануюць працаваць з тэмай “адукацыя ў галіне правоў чалавека” ў фармальнай і нефармальнай адукацыйнай сферы.
Змест навучальнага курса базаваўся на метадычным дапаможніку Савета Еўропы ў галіне адукацыі па правах чалавека з удзелам моладзі “Компас”. Удзельнікі атрымалі магчымасць папрацаваць з беларускамоўным выданнем “Компаса”.
Дзякуючы курсу беларускія спецыялісты пашырылі веды і навыкі ў падставовых канцэпцыях правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека, пазнаёміліся з асноўнымі адукацыйнымі падыходамі метадычнага дапаможніка Савета Еўропы ў галіне адукацыі па правах чалавека з удзелам моладзі “Компас” на беларускай мове.
Пад час курса для атрымання навыкаў правядзення практыкаванняў з “Компаса” кожны з удзельнікаў правёў адзін з заняткаў з "Компасу", які быў абмеркаваны з боку іншых калег.
Напрыканцы курса ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека і распрацавалі ўласны план павышэння кваліфікацыі ў гэтай сферы.
Дадатковую інфармацыю аб трэнінгавм курсе вы можаце атрымаць у Віталія Нікановіча, наместніка старшыні РГА “БелАЮ” па тэлефоне (025) 961 82 28 ці праз электронную пошту: vnikanovich@belau.info
Прэс-цэнтр РГА "БелАЮ"
Больше новостей:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
92
93
94
95
96
97
98
99
100
101
102
103
104
105
106
107
108
109
110
111
112
113
114
115
116
117
118
119
120
121
122
123
124
125
126
127
128
129
130
131
132
133
134
135
136
137
138
139
140
141
142
143
144
145


Новости





