Новости

01 Апреля 2014

У Беларуси паспяхова прайшоў Нацыянальны трэнінгавы курс па адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Курс праходзіў у Мінскай вобласці на базе Дзяржаўнай установы  "Слуцкі цэнтр краязнаўства". Трэнінгавы курс адбываўся ў межах падпраграмы «Акадэмія клубаў ЮНЕСКА» праграмы «Нефармальная адукацыя» Рэспубліканскага грамадскага аб'яданння «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» за кошт сродкаў Савета Еўропы.

Трэнінгавы курс быў падтрыманы Маладзёжным Дэпартаментам Савета Еўропы ў межах праграмы Нацыянальных навучальных курсаў па адукацыі ў галіне правоў чалавека. Праект зарэгістраваны Дэпартаментам гуманітарнай дзейнасці Ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Трэнінгавы курс праводзіўся пры падтрымцы  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Слуцкім раённым выканаўчым камітэтам.

Да ўдзелу ў трэнігавым курсе былі запрошаны 25 беларускіх спецыялістаў, якія працуюць ці плануюць працаваць з тэмай “адукацыя ў галіне правоў чалавека” ў фармальнай і нефармальнай адукацыйнай сферы.

Змест навучальнага курса  базаваўся на метадычным дапаможніку Савета Еўропы ў галіне адукацыі па правах чалавека з удзелам моладзі “Компас”. Удзельнікі атрымалі магчымасць папрацаваць з беларускамоўным выданнем “Компаса”.

Дзякуючы курсу беларускія спецыялісты пашырылі веды і навыкі ў падставовых канцэпцыях правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека, пазнаёміліся з асноўнымі адукацыйнымі падыходамі метадычнага дапаможніка Савета Еўропы ў галіне адукацыі па правах чалавека з удзелам моладзі “Компас” на беларускай мове.

Пад час курса  для атрымання навыкаў правядзення практыкаванняў з “Компаса” кожны з удзельнікаў правёў адзін з заняткаў з "Компасу", які быў абмеркаваны з боку іншых калег.

Напрыканцы курса ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека і распрацавалі ўласны план павышэння кваліфікацыі ў гэтай сферы.

Дадатковую інфармацыю аб трэнінгавм курсе вы можаце атрымаць у Віталія Нікановіча, наместніка старшыні РГА “БелАЮ” па тэлефоне (025) 961 82 28 ці праз электронную пошту: vnikanovich@belau.info

Прэс-цэнтр РГА "БелАЮ"

 


Больше новостей:


EDU-HUB

Как вы проводите лето? (опрос для школьников)
Отдыхаю и ни о чем не думаю
Совмещаю отдых и развитие
Пытаюсь подрабатывать
Моего варианта нет в списке)