Новости

20 Декабря 2014

Министр иностранных дел, председатель Национальной комиссии Республики Беларусь по делам ЮНЕСКО Владимир Макей поздравил РОО «БелАЮ» по

17 декабря 2014 г. Министр иностранных дел, председатель Национальной комиссии Республики Беларусь по делам ЮНЕСКО Владимир Макей поздравил Республиканское общественное объединение «Белорусская Ассоциация клубов ЮНЕСКО» (БелАЮ) по случаю 25-летнего юбилея создания объединения.

В мероприятии приняли участие представители белорусских и европейских клубов ЮНЕСКО.

Глава внешнеполитического ведомства Беларуси вручил памятные дипломы и сувениры победителям конкурса мультимедийных материалов, организованного БелАЮ и приуроченного к 60-летию членства Республики Беларусь в ЮНЕСКО.

 


 

У.Макей: У гэтым годзе Беларусь адзначыла 60-годдзе свайго членства ў ЮНЕСКА. Мы правялі шэраг розных мерапрыемстваў. Яскравым адлюстраваннем нашага высокага ўзроўню супрацоўніцтва з ЮНЕСКА з'явіўся візіт у Беларусь Генеральнага дырэктара гэтай арганізацыі Ірыны Бокавай у красавіку 2014 года. 

Сёння мы адзначаем дзве знамянальныя даты: па-першае, 25-годдзе са дня стварэння “Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА”, якая аб’ядноўвае зараз 60 клубаў ЮНЕСКА. Гэта рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, няўрадавая арганізацыя. Па-другое, мы павіншавалі пераможцаў конкурсу мультымедыйных матэрыялаў, якія былі прысвечаны тэме нашага супрацоўніцтва з ЮНЕСКА.

“Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” займаецца непасрэдна рэалізацыяй маладзёжнай палітыкі ЮНЕСКА ў Беларусі. Займаецца вельмі важнай і адказнай работай, таму што істотнае месца ў яе дзейнасці — адстойванне інтарэсаў, гуманных прынцыпаў і ідэалаў ЮНЕСКА, адстойванне прынцыпаў і мэтаў узаемадзеяння паміж людзьмі нашай краіны і народамі розных краін. Таму мы падтрымалі ідэю правядзення конкурсу мультымедыйных матэрыялаў, які быў прысвечаны нашаму супрацоўніцтву з ЮНЕСКА. 

Вельмі добра, што вынікі конкурсу паказалі, што наша моладзь ведае пра ЮНЕСКА, чым займаецца ЮНЕСКА, як павінна быць рэалізавана маладзёжная палітыка ЮНЕСКА ў нашай краіне. 

Мы ў будучым будзем падтрымліваць такія конкурсы. Мы лічым, што дзейнасць“Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА” носіць вельмі станоўчы і пазітыўны характар, і мы будзем падтрымліваць гэту дзейнасць.

У наступным годзе мы будзем адзначаць шэраг знамянальных дат: 70-годдзе ЮНЕСКА, 70-годдзе ААН, 70-годдзе Перамогі, Год моладзі. Усе гэтыя святы аб’ядноўваюць нейкія агульныя мэты: ідэалы міру, гуманізму, узаемаразумення паміж людзьмі і народамі.

Мы запланавалі шэраг розных мерапрыемстваў, у тым ліку і па лініі ЮНЕСКА. Мы паспрабуем рэалізаваць гэтыя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць на карысць іміжду нашай краіны.

По материалам сайта Министерства иностранных дел РБ


Больше новостей:


Профилактика в ССУЗах

03 Сентября 2018

Какая ваша роль в движении клубов ЮНЕСКО?
Я участник/участница клуба ЮНЕСКО
Я участвую в проектах организации
Я куратор клуба / сотрудник Секретариата
Я просто интересуюсь деятельностью клубов ЮНЕСКО