Новости

20 Ноября 2015

Клуб ЮНЕСКА Кліа у Нясвижским палацы — новы погляд на гісторыю

На мінулым тыдні Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА пабагацела на адзін клуб. У адрозненне ад шасцідзесяці іншых клубаў, якія працуюць на базе школ, клуб “Кліа” створаны на аб’екце сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — у нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Гэтая ўнікальная акалічнасць вылучыла яго з ліку астатніх і надоўга захавае за ім званне адзінага ў сваім родзе.

Кожны клуб, афіцыйна далучыўшыся да БелАЮ, выбірае для сябе як асноўную адну з праграм ЮНЕСКА ці прапаноўвае сваю. Сфера дзейнасці “Кліа” (“Клуб любителей истории”), яшчэ калі ён быў у статусе гуртка навучэнцаў Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, была зашыфравана ў самой яго назве. Членамі гэтага клуба сталі 25 навучэнцаў каледжа, якія атрымліваюць спецыяльнасць “Турызм і гасціннасць”, адкрытую тут 8 гадоў назад.

 

“Гэтую спецыяльнасць мы адкрылі, у першую чаргу каб забяспечыць супрацоўнікамі наш музей-запаведнік, — зазначыла падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця клуба Таццяна Цвірко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледжа. — Спецыяльнасць знаходзіцца на стыку адукацыі і культуры, але нашы дзеці і не настаўнікі, і не работнікі культуры. Яны, складаючы і распрацоўваючы туры, праводзячы экскурсіі, нясуць самую важную місію — аб’ядноўваюць у маналогу экскурсавода і гісторыю, культуру, менталітэт, і гульнявыя метады. І мне прыемна, што дзякуючы супрацоўніцтву з музеем запаведнікам нашы навучэнцы паглыбляюцца ў спецыфіку справы з першых дзён навучання”.

Так, навучэнцы клуба ўваходзяць у прафесію, рыхтуючы мноства мерапрыемстваў. Напрыклад, прымаюць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж — культурная і гістарычная скарбонка Беларусі”, у алімпіядзе па гісторыі Нясвіжа “Мой горад — мая любоў”, у конкурсе фатаграфій “Паркі Нясвіжа”, дапамагаюць у арганізацыі работы міжнароднага валанцёрскага экалагічнага лагера “Спадчына Радзівілаў”. На працягу двух апошніх гадоў яны праводзяць інтэлектуальную гульню “Кубак старога замка”, ро бяць анімацыйныя пастаноўкі.

Удзельніцы клуба Аксана Манкевіч і Алеся Мялік толькі што вярнуліся з абласной канферэнцыі, дзе, прадстаўляючы свой праект “Развіццё дзіцячага анімацыйнага турызму”, занялі другое месца. З гэтым жа праектам яны атрымалі перамогу на міжнароднай канферэнцыі.

Кіраўнік клуба Вячаслаў Мазалеўскі, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, спадзяецца, што, афіцыйна далучыўшыся да БелАЮ, у кліаўцаў з’явяцца новыя перспектывы і яны змогуць пры маць удзел у сумесных праектах БелАЮ, станавіцца ініцыятарамі больш глабальных праектаў. 

Каб планы набылі больш канкрэтны характар, старшыня БелАЮ Дзмітрый Субцэльны, які ўручыў “Кліа” пасведчанне клуба ЮНЕСКА, запрасіў яго
ўдзель нікаў і педагогаў на тыя мерапрыемствы, з якіх пачынаецца больш цеснае знаёмства з калегамі-клубаўцамі. Напрыклад, 18—20 лістапада ў Слуцку пройдзе акадэмія клубаў ЮНЕСКА , дзе куратараў будуць вучыць асновам менеджменту, планаванню праграмы, пошуку партнёраў і рэсурсаў для дадатковай дзейнасці. У снежні там жа прой дзе навучанне для трэнераў-старшакласнікаў і педагогаў. Зімой у Гомелі пройдзе рэспубліканскі форум “Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА”. 

“Гэтыя і многія іншыя мерапрыемствы — цудоўная магчымасць пазнаёміцца і абмяняцца вопытам. Увогуле, у вас цяпер будзе яшчэ больш магчымасцей, толькі вы іх адсочвайце і выкарыстоўвайце”, — адзначыў Дзмітрый Субцэльны. Але ўжо цяпер відавочна, што ўдзельнікі “Кліа” па-
едуць на гэтыя сустрэчы не толькі пераймаць вопыт і ідэі, але і падзеляцца сваімі. Хоць усе яны першакурснікі і толькі ўваходзяць у прывычны для навучэнца рытм, іх ужо перапаўняюць ідэі, чым можна заняцца на базе музея. У прыватнасці, Ганна Шыдлоўская вельмі ўразілася выставай лялек у сярэдневяковых сукенках.

“Гэта вельмі рэдкая магчымасць убачыць іх, звычайна яны прадстаўлены толькі на малюнках, — гаво рыць Ганна. — Але сукенак у гэтых лялек мала, і думаю, што мы маглі б аднаўляць гэтую ўнікальную калекцыю, ствараючы яе па тых малюнках, што захаваліся”.

У планах дзяўчат — напоўніць музей музыкай і танцамі, аднавіць былую славу нясвіжскіх баляў. “Мы ўсе з розных рэгіёнаў, і дома ў нас засталіся сябры, якія хацелі б прыехаць да нас у госці, — гаворыцьАлеся Кізьміч. — Але хацелася б не проста прапанаваць ім чарговую экскурсію па замку, расказаць пра яго гаспадароў і іх жыццё, але і даць ім магчымасць па быць у іх ролі, у ролі іх гасцей: апрануць сярэдневяковыя строі, асвоіць некалькі аўтэнтычных танцаў, юнакам — прыняць удзел у рыцарскіх баях”. Цяпер дзяўчаты абдумваюць, як ствараць касцюмы, дзе знайсці харэографа, які валодаў бы ўсімі нюансамі тагачасных баляў, ведаў іх традыцыі і асаблівасці. Магчыма, хутка мы ўбачым, якімі грандыёзнымі святамі і тэатральнымі пастаноўкамі Францішка Уршуля Радзівіл захапляла свайго мужа Міхаіла Радзівіла. Магчыма, хутка наведвальнікі музея змогуць даведацца пра падрабязнасці гасцявання тут апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маршала Польшчы Юзафа Пілсудскага, князя Манака Людовіка II, спадчынніка неапалітанскага караля князя Мюрата і іншых гістарычных асоб не са слоў экскурсавода, а падчас касцюміраваных пастановак і нават уласнага тэатральнага пагружэння.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце музея-запаведніка Дзмітрый Яцкевіч выказаў спадзяванне, што “вынікі работы клуба мы яшчэ пабачым і
яны ўвойдуць у спадчыну не толькі нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, але і Беларусі ўвогуле. І спадзяюся ўбачыць удзельнікаў клуба нашымі супрацоўнікамі”.

Святлана НІКІФАРАВА.


Больше новостей:


Какая ваша роль в движении клубов ЮНЕСКО?
Я участник/участница клуба ЮНЕСКО
Я участвую в проектах организации
Я куратор клуба / сотрудник Секретариата
Я просто интересуюсь деятельностью клубов ЮНЕСКО