Новости

06 Марта 2019

Узнагарода для клуба ЮНЕСКА «Вяселка»

У міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2019 года адбылося пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА па выніках працы за 2018 год пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыні Нацыянальнай камісіі Ул. Макея.

У пасяджэнні прыняў удзел старшыня Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА Дзмітрый Субцэльны, які таксама з’яўляецца сябрам Нацыянальная камісіі і старшыней Камітэта “Моладзь і клубы ЮНЕСКА”.

У рамках пасяджэння разглядаліся наступныя пытанні:
• аналіз работы пяці тэматычных камітэтаў Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА (па пытаннях культуры, адукацыі, навукі і прыродазнаўчай адукацыі, інфармацыі, па моладзі і клубах ЮНЕСКА);
• абмеркаванне асноўных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнай камісіі ў 2019 годзе з асаблівай увагай на пытанні святкавання знакавых для Беларусі юбілеяў: 65-годдзя ўступлення Беларусі ў ЮНЕСКА і 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара С. Манюшкі (юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год), 30-годзя Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА;
• выкананне Рэсупублікай Беларусь абавязацельстваў
у рамках Канвенцый аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны і ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Прасоўванне беларускіх аб'ектаў у спісы ЮНЕСКА (Спіс сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА, спісы нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, Глабальную сетку гарадоў ЮНЕСКА, якія навучаюцца, Сетку творчых гарадоў ЮНЕСКА);
• удзел ў міжнародных мерапрыемствах пад эгідай ЮНЕСКА
ў 2019 годзе.

У рамках пасяджэння таксама была праведзена цэрэмонія узнагароды Дыпломамі Нацкамісіі па справах ЮНЕСКА па выніках працы за 2018 год.

Ад Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА за асабісты ўклад у святкаванне 400-годдзя выдання першага ў свеце Буквара, а таксама шматгадовае выхаванне моладзі, разціцце культуры і захаванне спадчыны быў узнагароджаны куратар клуба ЮНЕСКА “Вяселка” з г.Бабруйска Ігар Уладзіміравіч Моцін. Віншуем!

Прэс-цэнтр РГА БелАЮ


Больше новостей:


EDU-HUB

Как вы проводите лето? (опрос для школьников)
Отдыхаю и ни о чем не думаю
Совмещаю отдых и развитие
Пытаюсь подрабатывать
Моего варианта нет в списке)