Новости
03 Декабря 2019
Молодежный форум ЮНЕСКО
Дзеля здароўя нашай планеты. Дзеля стварэння інклюзіўнага грамадства. Дзеля лепшай будучыні. У гэтыя дні каля штабкватэры ЮНЕСКА ў Парыжы развяваліся сцягі 193 краін свету. Тут прайшоў XI Міжнародны маладзёжны форум ЮНЕСКА. Упершыню форум ладзіўся ў межах 40й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, каб маладое і больш сталае пакаленне пачулі адно аднаго. Беларусь на форуме прадстаўлялі дэлегаты Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА з Мінска і Брэста.

Разам і кампетэнтна
Першы дзень канферэнцыі пачаўся з сустрэчы маладых праваднікоў змен з прэзідэнтамі і прэм’ерміністрамі, падчас якой яны абмеркавалі глабальныя выклікі сучаснасці. Больш прадметна размова вялася на міністэрскіх сустрэчах. Так, падчас канферэнцыі 120 міністраў і віцэміністраў культуры з усяго свету абмеркавалі ролю культуры ва ўстойлівым развіцці нашых грамадстваў. Дарэчы, гэты сход міністраў культуры стаў найбуйнейшым сходам ЮНЕСКА за апошнія 20 гадоў. Ідэя відавочная: культура — гэта ключ стварэння ўстойлівага інклюзіўнага свету для ўсіх. Прагучала такая думка: “Калі мы, прыватныя асобы, супольнасці, арганізацыі, урады, прымаем рашэнне інвесціраваць у культуру, мы фактычна ўкладваем сродкі ва ўмацаванне міру, таму што каштоўнасці міру заснаваны на культурных каштоўнасцях”.
Не менш актуальныя для моладзі тэмы прагучалі і ў рамках сустрэчы міністраў адукацыі. Больш за 100 міністраў адукацыі і іх намеснікаў абмеркавалі праблемы вышэйшай адукацыі, пытанні інтэграцыі і мабільнасці ў адукацыі. Беларусь на гэтай сустрэчы прадстаўляў намеснік міністра Аляксандр Кадлубай.
Вы ніколі не задумваліся, як вышэйшая адукацыя, атрыманая ў адной краіне, прызнаецца ў іншай? Гэтае пытанне таксама ў кампетэнцыі ЮНЕСКА. Глабальная канвенцыя аб прызнанні кваліфікацый у галіне вышэйшай адукацыі была афіцыйна прынята на Генеральнай канферэнцыі, што палажыла пачатак яе будучай глабалізацыі. З часам гэтая канвенцыя дапаможа прыкладна 8 мільёнам студэнтаўбежанцаў і мігрантаў працягнуць навучанне ў краінах, якія іх прымаюць.
На канферэнцыі былі таксама абвешчаны новыя міжнародныя дні. Так, у 2020 годзе ўпершыню будуць святкавацца міжнародныя дні матэматыкі, мастацтва, інжынерыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, а таксама Дзень аліўкавага дрэва — сімвала міру.

На карысць усяму свету
Ідэі кансалідацыі намаганняў працягнуліся на Маладзёжным форуме, які аб’яднаў маладых людзей і палітыкаў, дыпламатаў па розных асноўных кірунках дзейнасці ЮНЕСКА: адукацыя, навука, культура, камунікацыя і інфармацыя, а таксама сацыяльныя і гуманітарныя навукі. Усяго было каля 100 прадстаўнікоў з ліку моладзі.
Пасля завяршэння першага дня Маладзёжнага форуму Абульфас Гараеў, міністр культуры Азербайджанскай Рэспублікі, нагадаў не толькі пра важную ролю моладзі ў захаванні і развіцці культуры, але і пра значэнне культуры ў жыцці маладых людзей: “Захаванне традыцый, якія фарміраваліся стагоддзямі, іх развіццё на новым узроўні і перадача новым пакаленням — гэта, безумоўна, справа моладзі”.
Акрамя пленарнага пасяджэння, дзе прыводзіліся прыклады маладзёжнай дзейнасці ў ЮНЕСКА і перспектывы маладзёжнага руху, прайшла работа ў малых групах па розных аспектах. Моладзь з розных частак свету выказвалася па розных праблемах, якія яе хвалююць і ў вырашэнні якіх яна хацела б прымаць удзел. Яны тычыліся і абароны клімату, і развіцця лічбавых тэхналогій, і шляхоў дасягнення сацыяльнай і гендарнай роўнасці, і іншых ключавых Мэт устойлівага развіцця.
Напрыклад, была прапанова стварыць “Глабальнае кафэ”: своеасаблівы міжкультурны вечар, на якім моладзь з розных краін у нефармальнай атмасферы прадстаўляла б свае краіны, расказвала б пра сябе, пра свае арганізацыі і праекты. У канцы форуму гэтая прапанова перарасла ў ідэю стварыць цэлую “Глабальную вёску”.
Акрамя таго, быў прадэманстраваны і абмеркаваны перадавы вопыт узаемадзеяння моладзі з ЮНЕСКА ў кантэксце маладзёжнай касмічнай ініцыятывы і іншых праектаў, распрацаваных моладдзю пры падтрымцы арганізацыі.
Юлія Дзямешка, прадстаўніца БелАЮ з Мінска, расказала:
— Форум паказаў, што моладзь хоча быць пачутай і што яна гатова дзейнічаць не ў межах адной краіны, а ў межах усяго свету, што яе ідэі могуць дапамагаць і служыць свету на карысць і што менавіта моладзь — ключ да вырашэння многіх праблем, якія ёсць у свеце.
У рамках форуму пра вопыт свайго клуба ЮНЕСКА “Мазаіка” гімназіі № 1 Брэста расказала яго старшыня Ксенія Ярашук:
— Наш клуб працуе не толькі для дзяцей і моладзі, але і для дарослых, у прыватнасці для нашых настаўнікаў, бо многага яны ўжо могуць не ведаць, асабліва гэта тычыцца сучасных інавацый, таму яны нараўне з маладымі людзьмі бяруць удзел у нашых трэнінгах па інклюзіўнай адукацыі, экалогіі, гендарных пытаннях і іншых тэмах, якія сёння на слыху. Акрамя таго, наш клуб прывівае і навучэнцам, і педагогам гімназіі, і жыхарам горада карысныя эказвычкі, пачынаючы ад гатоўнасці прывесці ў парадак тэрыторыю горада і да сартавання смецця і збору накрывак ад пластыкавых бутэлек, сродкі ад перапрацоўкі якіх ідуць на лячэнне хворых дзяцей.
— Практычна заўсёды ў Маладзёжным форуме прымаюць удзел прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА. Гэта выдатная магчымасць не толькі атрымаць вопыт міжкультурнай камунікацыі, дыпламатыі, практыкі англійскай ці французскай мовы, але і завесці новыя знаёмствы са сваімі равеснікамі з розных канцоў свету, даведацца пра іх ідэі і праекты і расказаць ім пра свае, пра паспяховы ўдзел беларускай моладзі ў розных сацыяльных аспектах жыцця грамадства. Акрамя таго, удзел беларускай моладзі — гэта прыклад партнёрства для падтрымкі Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, — сказаў Дзмітрый Субцэльны, старшыня БелАЮ.
Рэзалюцыю форуму моладзь прадставіла на Генеральнай канферэнцыі. Яго галоўная ідэя ў тым, што Глабальная маладзёжная супольнасць практык ЮНЕСКА (YCОP), якая будзе пастаянна расці разам з новай зацікаўленай моладдзю з усяго свету, забяспечыць доўгатэрміновыя адносіны паміж ЮНЕСКА і моладдзю і аблегчыць іх прамы ўдзел у рабоце арганізацыі на ўсіх узроўнях, этапах і ва ўсіх абласцях, цікавых для моладзі.

Святлана НІКІФАРАВА
Крыніца: https://nastgaz.by/gavoryts-moladz/
Больше новостей:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
92
93
94
95
96
97
98
99
100
101
102
103
104
105
106
107
108
109
110
111
112
113
114
115
116
117
118
119
120
121
122
123
124
125
126
127
128
129
130
131
132
133
134
135
136
137
138
139
140
141
142
143
144
145


Новости




