Новости

28 Февраля 2020

Дзень роднай мовы з клубам ЮНЕСКА “Рунь”

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Гэта яшчэ адна нагода для носьбітаў любой мовы задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завеш матчынай.
Дзень роднай мовы ў Рагачоўскім дзяржаўным педагагічным  каледжы заўсёды вызначаецца нечым незвычайным. І гэты  год не стаў выключэннем. Навучэнцы і педагогі падыйшлі да святкавання крэатыўна і адзначылі гэты дзень з вялікім размахам. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.
З самага раннка ўдзельнікі клуба ЮНЕСКА “Рунь” віталі ўсіх і павязвалі на рукі стужкі з беларускім арнаментам.


У гэты дзень кожны мог праверыць свае веды беларускай мовы. Для гэтага трэба было ў час інтэрактыўных  перапынкаў (“Святочная імпрэза”, ”Смак мовы”) папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, узгадаць прымаўкі і прыказкі,  адгадаць беларускія загадкі.
Музычная хвіліна “Кроплі звонкія роднага слова” запрасіла ўсіх паслухаць і паспяваць  беларускія песні.

Флэшмоб “Беларуская мова – усеабдымная, бо ахоплівае ўсе” перадаў  любоў да   беларускай мовы праз абдыманні.
На сустрэчу “Стыль жыцця”  быў запрошаны  знакаміты пісьменнік Рагачоўшчыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі  Купрыянчук Віктар Іванавіч, які расказаў пра свае ўласнае жыцце і творчы шлях. Удзельнікі клуба ЮНЕСКА “Рунь” праявілі ініцыятыву і  арганізавалі  паэтычны марафон “Прыгарніся да роднага слова” . Яны чыталі вершы беларускіх паэтаў і паэтаў Рагачоўшчыны пра родную мову, малую  радзіму, гераічны і талерантны беларускі народ на аўтавакзале ў зале чакання  для жыхароў і гасцей горада.




Акцыя “Будзьма беларусамі!”   прайшла сумесна з бібліятэкай на вуліцах горада, дзе  навучэнцы прапанавалі  жыхарам прачытаць любімыя вершы на беларускай мове, перакласці словы.

Кульмінацыяй святочнага дня стаў квэст-вечарына “ Родная мова - сцяжынка да міра” з удзелам фальклорнага  ансамбля “Вечарына”.  Пад час квэста навучэнцы  ў розных конкурсах праяўлялі свае разумовыя і артыстычныя здольнасці, ўзбагачалі свой слоўнікавы запас, свае навыкі зносін на роднай мове, знаёміліся з беларускай культурай.   Яны надзвычай стараліся, складалі вель­­мі цікавыя аповеды ў загадках, стваралі прымаўкі, расшыфровывылі розныя выразы пра беларускую мову, з задавальненнем прынялі ўдзел ў майстар-класе “Кветкі Радзімы”.  

 

У  канцы мерапрыемства  ўзяла  слова  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Суравіцкая Святлана Ягораўна, якая падвяла вынікі ўсяго дня і заклікаў сучасную моладзь гаварыць на роднай мове, любіць яе і шанаваць, пісаць вершы на ёй, прызнавацца ў каханні, бо чым больш мы будзем ёй карыстацца, тым больш яна будзе раскрываць нам свае таямніцы.
Дзень выдаўся яркім, запамінальным, насычаным. Ен успрымаўся навучэнцамі як своеасаблівае свята, свята іх ведаў, здольнасцей, выдумкі, знаходлівасці, свята роднай мовы, літаратуры, мастацтва, гісторыі, культуры, якое дазволіла ўсім удзельнікам перажыць моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць.

 


Больше новостей:


За равновесие мира

18 Февраля 2019

Какая ваша роль в движении клубов ЮНЕСКО?
Я участник/участница клуба ЮНЕСКО
Я участвую в проектах организации
Я куратор клуба / сотрудник Секретариата
Я просто интересуюсь деятельностью клубов ЮНЕСКО