Новости
23 Февраля 2024
Міжнародны дзень роднай мовы ў клубах ЮНЕСКА
"...Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова!"
Сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Міжнародны дзень роднай мовы (InternationalMotherLanguageDay), абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года, адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.
У рамках праграмы "Культура свету" ў беларускіх клубах ЮНЕСКА прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню.
КЛУБ ЮНЕСКА "ART-давер"
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Пімен Панчанка
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Клуб «ART-давер» штогод святкуе гэты дзень!
У гэтым годзе сустрэча з беларускім паэтам, журналістам і драматургам Зміцерам Арцюхом ладзілася у 21-й бібліятэцы г. Мінска. Госць распявёў пра сваё жыццё і творчасць, прадэкламаваў свае вершы, паслухаў удзельнікаў сустрэчы, якія прачыталі свае ўлюбеныя вершы на роднай мове.
Прадсташнікі клубаў ЮНЭСКА "ART-давер", "DIVO" і вучні 215 серэнняй школы падрыхтавалі пытанні да паэта і атрымалі на іх адказы. Па меркаваннях Зміцера былі выбраны тры найбольш цікавыя пытанні, Іх аўтары былі адначаны падарункамі. Удзельнікі мелі магчымасць так сама атрымаць аўтограф ад паэта.
Напрыканцы падлеткі разам са Зміцерам знялі відэаролік з віншаваннямі і ў коле сяброў за шчырай бяседай пачаставаліся смачным печывам і сокам.
Інфармацый група
клуба ЮНЭСКА "ART-давер”
Клуб ЮНЕСКА «Белая лілея»
Актывісты клуба ЮНЕСКА «Белая лілея» падрыхтавалі і правялі квэст-гульню «Зямля мая загадкавая», дзе вучні спявалі беларускія песні, чыталі творы знаёмых беларускіх аўтараў, знаёміліся з новымі словамі, адказвалі на пытанні і размаўлялі па-беларуску!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года.
Клуб ЮНЕСКА «Планета»
20 лютага напярэдадні Міжнароднага дня родный мовы сябры клуба ЮНЕСКА «Планета» на базе ДУА «Яслі-сад № 8» для хлопчыкаў і дзяўчынак правялі гульнявую тэматычную праграму «Знаўцы роднай мовы». Юныя знатакі разгадалі загадкі, па малюнку пераклалі словы на беларускую мову і намалявалі «сцяжынку беларускіх слоў».
21 лютага другі год запар ў Міжнародны дзень роднай мовы у рамках свята Купала-ФЭСТ на базе ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» мы правялі для навучэнцаў і педагогаў акцыю «Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску». Мы прапанавалі ўсім жадаючым згуляць у інтэрактыўныя інтэлектуальныя гульні «Наша цудоўнае «Ў», «Аз ды букі, потым усе навукі» і «Мова родная – мова модная», а з дапамогай QR-кодаў кожны змог праверыць свае веды ў галіне роднай мовы. Таксама пазнаёмілі з праектам «З гульнёй праз стагоддзі» і згулялі ў музычныя рухомыя гульні: «Рушнік», «Паясы», «Запляці касу» і «Гарачы блін», склалі пазлы з міфалагічнымі персанажамі і зрабілі фота на памяць. Усе прыйшлі да адзінага меркавання, што наша мова самая мілагучная і цудоўная.
Акцыя «Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску» у рамках свята Купала-ФЭСТ
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года.
Клуб ЮНЕСКА “Рунь”
Штогод клуб ЮНЕСКА “Рунь” ладзіць шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы. I гэты год не стаў выключэннем. Валанцёры клуба правялi ў групах навуэнцаў слоўнікавы кірмаш “Каб любіць наш родны край, сваёй мовы не кідай!”. Для ўсіх жадаючых арганізавалі моўны практыкум “Як сказаць па-беларуску”. Праверыць свае веды аб беларускiм слове дапамагла інтэлектуальная гульня “Мова – люстэрка духоўнасці народа”.
Настрой, аптымізм і натхненне адчулі ўсе .
Клуб ЮНЕСКА "Цэнтр цікавых спраў"
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЕСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная. У нашай школе адбылася гульня "Мова родная, гучы!". Вучні з розных класаў разгадвалі загадкі, рэбусы, складалі прыказкі, перакладалі словы. Сэнс гэтага свята- заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу…. З віншаваннямі і павагай да мовы клуб ЦЦС ДУА "Сярэдняя школа № 161 г. Мінска"
Клуб ЮНЕСКА "Шок"
Весела і ярка прайшоў Дзень роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа №9 г. Брэста імя А.Ф. Наганава". Раніцай члены клуба ЮНЕСКА "Шок" сустракалі вучняў і настаўнікаў ды частавалі цукеркамі за правільна адгаданую загадку. На перапынках хлопцы і дзяўчаты гулялі ў беларускія народныя гульні: “Ручаёк”, “Паясок”, “Бусел і жаба”. Гучалі беларускія песні. Былі арганізаваны выставы беларускіх лялек і слоў “Залацінкі роднай мовы". Напярэдадні была аб’яўлена акцыя “Не маўчы па-беларуску”.